РусскийБеларускiEnglish

 

 

Главная | Календарь записей | Архив записей | Гостевая книга | Сервисы

 

Контакты | Настаўнікі МА | Нарматыўна-прававыя дакументы | Для вучняў | Метадычная капілка | Кабінеты МА | Беларусы свету | Сям'я

 

 

Літаратурна-музычная кампазіцыя

 «Мы - беларусы» 

 

Першы вядучы.

А хто там ідзе, а хто там ідзе

У агромністай такой грамадзе?

Усе: Беларусы!

Другі вядучы.  Мы нарадзіліся і жывём у цудоўнай краіне з прыгожаю назваю - Белая Русь. «Зямля пад белымі крыламі» - так вобразна назваў нашу краіну вядомы беларускі пісьменнік Уладзімір Караткевіч.

1-шы чытач.

Неба чыстае і глыбокае

I бярозавы ціхі гай-

Беларусь мая, сінявокая,  

Беларусь мая, родны край.

 

3-ці чытач.

 Славай слаўная ты быліннаю,

Залатою сваей красой, 

Майскай песняй салаўінаю     

I вясёлкамі над ракой.

 

2-гі чытач.

У густых садах ты красуешся,

 Сілай поўная маладой,

У агнях уся ярка свецішся,

Разліваешся збажыной.

 

4-ты чытач.

 Неба чыстае і глыбокае

I бярозавы ціхі гай -    

Беларусь мая, сінявокая,

Беларусь мая, родны край. 

Гучыць песня «Люблю нашкрай»

Люблю наш край - старонку гэту,  

Дзе я радзілася, расла,              

Дзе першы раз пазнала шчасце, 

Слязу нядолі праліла.

 

Люблю народ наш беларускі,

Хаціны ў зелені садоў,

Залочаныя збожжам нівы,         

Шум нашых гаяў і лясоў.


I рэчку, што імкліва воды

Імчыць у нязведаную даль,  

I схілы берагоў пясчаных,    

I яснасць чыстых яе хваль.

 

Люблю свой край – старонку гэту,

Дзе я радзілася, расла,             

Дзе першы раз пазнала шчасце,

 Слязу нядолі праліла.

 

Верш «Край мой беларускі, край»  Ніла Гілевіча

1-шы чытач                 

Край мой беларускі, край!  

Дай мне прыгарнуцца, дай!

Да твайго ляснога  

Вераснога долу,           

Дзе так шчасце многа

Выпала на долю,-        

Дай жа прыгарнуцца, дай!

 

2 -гі чытач                

Край мой беларускі, край!

Дай ты мне напіцца, дай!

Той вады гаючай                

3 той крыніцы вечнай,    

Дзе ад ран балючых        

Ты арлоў вылечваў,-  

Дай жа мне напіцца, дай! 

3 –ці чытач

Край мой беларускі, край! Дай ты мне паслухаць, дай! Як на лад пявучы  Старажытнай мовы        Тут гамоняць пушчы      Там шумяць дубровы, -    Дай жа мне паслухаць, дай!

4 – ты чытач 

Край мой беларускі, край!

Дай ты мне прайсціся, дай!        

Па тваіх прасторах,

Па шляхах бясконцых,

У начы пры зорах,           

Раніцой прысонцы,-           

Дай жа мне прайсціся, дай!

5-ты чытач

Край мой беларускі, край!    

Дай мне наглядзецца, дай!      

На твае на пожні,               

На лугі ды рэкі,                

Каб у час апошні            

Узяць з сабой навекі,-        

Дай жа наглядзецца, дай!

 

Першы вядучы.  Белавежская Пушча і Браслаўскія азёры,  Палессе і Свіцязь,  Налібокі і Нарач, Бярэзінскі запаведнік і маленькая рэчка Проня - усё гэта наш родны край, наша спадчына, якая аднойчы і назаўсёды даецца кожнаму чалавеку разам з жыццём. Гэту спадчыну мы атрымалі ад сваіх продкаў і павінны захаваць і перадаць сваім нашчадкам.

Верш  «Спадчына»  Я.Купалы

1-шы чытач.                 

Ад прадзедаў спакон вякоў

Мне засталася спадчына;

Паміж сваіх і чужакоў     

Яна мне ласкай матчынай.

 

3-ці чытач                   

Аб ей мне будзіць успамін

На ліпе бусел клёкатам      

I той стары амшалы тын,

Што лег ля вёсак покатам;

2-гі чытач.                        

Аб ей мне баюць казкі-сны

Вясеннія праталіны,           

I лесу шэлест верасны,         

I ў полі дуб апалены.

 

4-ты чытач                               

 I тое нуднае ягнят           

Бляянне -зоў на пасьбішчы,         

I крык вароніных грамад         

На могілкавым кладбішчы. 


5-ты чытач                            

I ў белы дзень і ў чорну ноч          

 Я усцяж раблю агледзіны,         

Ці гэты скарб не збрыў дзе проч,   

Ці трутнем ён не з'едзены.

6-ты чытач                  

Нашу Яго ў жывой душы,   

Як веч ны светач-полымя,

Што сярод цемры і глушы

Мне свеціць між вандоламі 

 

7-мы чытач                  

Жыве з ім дум маіх сям’я 

І сніть мне сны нязводныя…

Завецца ж спадчына мая

Усяго Старонка Родная.

 

Гучыць песня «Беларусь мая»


  1. Вецер ціха крануў чараты,             

I журбота знікае з душы.           

Так магу ля рачнога кастра      

Быць з табою да раніцы я.

Прыпеу.

 

  1. Бусел белы ўзмахнуў нам крылом,

Цяжка мне ўспамінаць аб былом,  

Як за гэту шчаслівую сінь - 

Прыпеу.

 

Заплаціла сабою Хатынь.

  1. Ці ўздым на душы, ці спакой

 Ганаруся табой, як сястрой.      

I ў блакіт тваіх сініх азёр

Углядаюся я з даўніх пор.

Прыпеу.

 

Прыпеу. Беларусь мая- 2 разы.

Старана ты мая светла-русая,

Партызанская старана             

Ты на свеце такая адна.



Першы вядучы. А жывуць у нашай краіне незвычайныя людзі- беларусы: з русымі валасамі і блакітнымі вачамі.

Другі вядучы. 3 адкрытай і чыстай душою, з добрымі намерамі і шчырымі імкненнямі.

Першы вядучы.  Працалюбівыя і добразычлівыя.

Верш “Мы больш сваей ахвярнасцю вядомы” Рыгора Барадуліна


1-шы чытач.                            

Мы больш сваей ахвярнасцю вядомы,

Мы, беларусы,                        

Мы - народ такі.                       

Не забываем, што мы,                 

Хто мы.

Згадаюць нашай памяці вякі!

 

3-ці чытач.                              

Мы ўсім сваей гасціннасцю вядомы,

Надзейныя сябры і дружбакі.              

 I госць , і падарожны у нас,             

Як дома.

А злым iтравы колюцца ў бакі.

2-гі чытач.                             

Мы сціпласцю сваей здаўна вядомы,

Саміх сябе хваліць нам не з рукі.           

Хай слабакі                           

Аж падаюць ад стомы,                

На плечы ўзяўшы                   

Пыхі мех цяжкі.

 

4 –ты чытач.          

Гатовы ўсё аддаць-    

I тым бататы,         

Мы, беларусы,         

Мы - народ такі.

Што з краю небяспекі нашы хаты,   

Пра гэга не забудуць чужакі! 

Верш “Хлеб-соль” Сцяпана Гаурусева


1-шы чытач.                        

На ручніках, расшытых пеўнямі,

Хлеб-соль падносім для гасцей,

Вядзём за стол, каўшамі пеннымі

Частуем брагай пагусцей.

 

2-гі чытач.

І не хаваем – дзе падзенешся?

Сваіх пачэсных  мазалёў.

А трэба – крошкаю падзелішся:

Лепш –сто сяброў,чым сто рублеў.

 

3-ці чытач.                          

Наш дом з адкрытымі варотамі    

На скрыжаванні ўсіх дарог.     

Але з нявыцертымі ботамі        

Не запрашаем за парог.

 

5-ты чытач.                         

Але з пакорнымі далонямі       

Мы не хадзілі на паклон,        

Калі ўсходамі зялёнымі          

Ад хцівых рук наш гінуў плен.

4-ты чытач.                       

Рукамі, ад спякоты чорнымі,     

Што выціраць не любяць слёз,   

Мы перамолвалі, як жорнамі,     

Не раз, не два свой горкі лес.

 

6-ты чытач.                             

С піной не гнуліся жабрацкаю...    

I хоць шануем свой мазоль,      

Мы дзелім хлеб рукою брацкаю,    

I любяць нас, і ў гэтым - соль!


Другівыдучы. Беларусы ўмеюць добра працаваць, а пасля - весела адпачыць. Спяваюць  народную песню "Мае вочы чорныя"

 

Мае вочы чорныя, чорныя, чорныя,
Мае вочы чорныя, чорныя
Кепска мне i з вамi, кепска мне i з вамi
Кепска мне i з вамi, кепска мне.

Ой, радзiла ж мяне мацi, 
мяне мацi, мяне мацi
Ой, радзiла ж мяне мацi, 
мяне мацi
Долячкi не дала, Долячкi не дала
Долячкi не дала, не дала

Як вазьму я сваю долю, сваю долю, сваю долю
Як вазьму я сваю долю, сваю долю
У лузе закапаю, У лузе закапаю, У лузе закапаю,
У лузе
Мяне хлопцы не чапайце, не чапайце, не чапайце
Мяне хлопцы не чапайце, не чапайце.

Пасагу не маю, Пасагу не маю, Пасагу не маю
Не маю. 

Першы вядучы. Беларусы ўмеюць дасціпна пажартаваць ,а калі трэба быць сур'ёзнымі і разважлівымі. А галоўнае вельмі любяць спяваць. 

Спяваюць  песню "Пасеяў дзед грэчку ".

1.Пасеяу дзед грэчку,баба кажа:-Мак!

 -Ой,ой,жонка мая,няхай будзе воля твая!

  Няхай так,цi не так,няхай з грэчкi будзе мак!-2р.

 

2.Пашыу дзед сярмяжку,баба кажа:-Фрак!

 -Ой,ой,жонка мая,няхай будзе воля твая!

  Няхай так,цi не так,хай з сярмягi будзе фрак!-2р.

 

3.Купiу дзед збаночак,баба кажа:-Гляк!

 -Ой, ой,  жонка мая, няхай будзе воля твая!

  Няхай так,цi не так,хай з збаночка будзе гляк!-2р.

 

4.Злавiу дзед раз шчуку,баба кажа:-Рак!

 -Ой,ой,жонка мая,няхай будзе воля твая!

  Няхай так,цi не так,хай са шчукi будзе рак!-2р.

 

5.Каркала варона,баба кажа:-Шпак!

 -Ой,ой,жонка мая,няхай будзе воля твая,

  Няхай так,цi не так,хай з вароны будзе шпак!-2р.

 

Другі вядучы. I ёсць у беларусаў бясцэнны скарб - гэта наша родная і кроўная, матчына і бацькава беларуская мова.

Першы вядучы.Якія знаёмыя назвы і словы,

Якая цудоўная родная мова!

I ўсё мілагучна для слыху майго:

I звонкае "дзе" і густое "чаго"...


1-шы чытач.                                                  


У любімай мове, роднай, наскай,

Ах, якія словы:"Калі ласка!"                    

Як звіняць яны сардэчнаю струною,            

Праз усё жыццё ідуць са мною...

- Калі ласка!-нашай роднай мове  

Шчырыя і ветлівыя словы! 

2-гі чытач.                  


Родная мова, цудоўная мова!          

Ты нашых думак уток і аснова!

Матчын дарунак ад самай калыскі,   

Ты самацветаў яскравая нізка.

 

3-ці чытач.                  

Хто забыў сваіх продкаў-сябе губляе.    

Хто забыў сваю мову-усё згубіў.

 

4-ты чытач.      Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмерлі!

 

   Верш "Роднае слова" Д. Бічэль-Загнетавай


  1. Пад казачным дубам  

Над Нёманам сінім

Хлапец прызнаваўся    

Ў каханні дзяўчыне.

  1. Я чула пяшчотнае

Шчырасці поўнае

Мае, беларускае, роднае, кроўнае,

Такое раптоўнае,                  

Такое чароўнае.

 

 

  1. Яно празвінела над хвалямі ў рэчцы.               

Вятрыска шаптаў яго                        

3 лісцем між гаю: ...

Кахаю,кахаю...

I рэхам той шэпт адгукаўся між гаю: ...

Кахаю,кахаю...

  

Такое ласкавае, цёплае, чыстае,

як сонца, агністае,

як Неман, празрыстае,

як казка, быліна, як песня жаданае,

дагэтуль зусім у жыцці не спазнанае,

вясновае слова ад шчырага сэрца.

 

Шапталі яго сенажаць і дуброва, людзьмі перачутае, некаму нова,

адзінае, дзіўнае светлае слова-кахаю.кахаю...

4.Кахаю...         

Люблю...    

Беларускаму краю

Бясконца я слова "люблю" паўтараю.

 

Гучыць песня «Не магу я знайсці тое слова» Муз. І.Любана, сл.А.Русака


  1. Не магу я знайсці тое слова,    

Каб красу расказала тваю.      

Не магу я знайсці тое слова,  

 Каб любоў расказала маю.

 

  1. Не магу параўнаць я і з сонцам

Тваіх ясных агністых вачэй,     

Бо не свеціць і сонца з нябёсаў

Яркім светам у цемры начэй.

  1. Не магу параўнаць цябе з зоркай:

Днём не свеціць яна над зямлёй.    

Не магу параўнаць цябе з кветкай:  

Не цвіце ў садзе кветка зімой.

 

  1. Толькі з песняй цябе параўнаю,   

Што ў сэрцы сваім берагу.       

Гэту песню заўсёды спяваю,       

Без той песні я жыць не магу.


 Першы вядучы. Ёсць у беларусаў і свае вобразы-сімвалы, адметныя ад іншых народаў.Так дуб-гэта сімвал вечнасці.

Другівядучы. А зубр- сімвал магутнасці.

 

Першы вядучы. Бусел - сімвал шчасця і радасці.

Другі вядучы.Васілёк - сімвал беларускіх блакітных азёр.

Верш CяргеяЗаконнікава


  1. I сонцу, і ветру адкрыта

Палёў беларускіх душа-    

 Спявае высокае жыта,        

Калыша знаёмы бальшак.

 

  1. Толькі зноў на дзяцінства сваё азірнуся-           

I ўзляціш ты, мой бусел, вястун дарагі         

У вясёлкавым небе над зямлёй Беларусі,    

Над маёй галавою ты робіш кругі.

2.  Падхоплены песеннай плынню,      

Ля ўзмежку, нібы матылёк,         

На тонкай дрыготкай сцябліне  

Плыве трапяткі васілёк.

 

  1. Там, дзе светла кахалі,             

Дзе аб шчасці гадалі,             

 Над маімі шляхамі,                 

Над маімі гадамі

Твае белыя-белыя крылы плывуць.

Першы вядучы. Я - беларус.

I гэтым ганаруся.
Усе: Мы - беларусы.

Другі вядучы. I шчаслівы, што жывём у прыгожай і мірнай краіне, з гераічным мінулым і
светлым будучым.

Першы вядучы. Краіне, дзе жывуць сціплыя і добразычлівыя людзі,

Другі вядучы. У якіх ёсць цудоўная і мілагучная мова.

Гучыць фінальная песня "Радзіма мая дарагая".Сл.А.Бачылы, муз.Ул.Алоунікава


1. Радзіма мая дарагая,

Ты ў шчасці жаданым жыві;

   Ясэрцам табе прысягаю

У шчырай сыноўнай любві.

 

2. На рэках, азёрах і нівах, 

Заводах, будоўлях - наўсцяж

Народ наш працуе руплівы,    

I край узвышаецца наш.

3.Навокал жыццё расцвітае                     

I песня ўзлятае сама:            

Мне лепей за роднага краю 

Нічога на свеце няма.

4.Мы дружбы народам жадаем    

I шчырай братэрскай любві.

Радзіма мая дарагая,    

Красуйся і ў шчасці жыві!


 


 

 

Меню раздела