РусскийБеларускiEnglish

 

 

Главная | Календарь записей | Архив записей | Гостевая книга | Сервисы

 

Контакты | Настаўнікі МА | Нарматыўна-прававыя дакументы | Для вучняў | Метадычная капілка | Кабінеты МА | Беларусы свету | Сям'я

 

 

Інтэрактыўная гульня "Размаўляй па-беларуску"

ГУЧЫЦЬ ПРЫГОЖАЯ МУЗЫКА

Ход мерапрыемства

         Ціха гучыць музыка І.Лучанка на верш  Янкі  Купалы “Спадчына”. На фоне музыкі настаýнік чытае  верш І. Пракаповіча.

Настаўнік.

Самы радасны прадмет -

Спасцігаць загадку слова,

роднае зямелькі мову

на ўроку,

у жыцці,

каб лягчэй было ісці

і каб сілу мець душою

праз жыццё -

за годам год, -

што зямля твая -

з табою,

што табою -

твой народ!

                    Г.Пашкоў

Настаýнік.

Пагавары са мной на мове,

На нашай роднай, не  чужой.

Адчуеш ты - у кожным слове:

Душа яднаецца  з душой.

І сэрца сэрцу адкрывае

Свае духоýныя сады-

Там салаýіны хор спявае,

Там смак крынічнае  вады.

Там рэха продкаý прамаýляе

Малітвы светлыя здалёк,

Нібыта нас благаслаýляе

На добры шлях,на лёгкі крок.

У словах тых - надзеі  нашы

І нашы мары пра жыццё.

 

Настаýнік. Вітаем вас, паважаныя вучні і госці. Сёння, напярэдадні свята - Дня роднай мовы, якое адзначаецца ва ўсім свеце 21 лютага, - мы запрасілі вас паўдзельнічаць у гульні "Размаўляй па-беларуску". 

Настаўнік аб'яўляе рубрыкі гульні і прапнуе вучням выбраць капітана каманды і даць назву камандзе). 

І. 1.  Размінка. (Пытанні па фотаздымках). (Адказ - цукерка, 1 бал).

ІІ. 2. Пытанні на логіку. (Адказ - цукерка, 1 бал). 

1. Якія знакі прыпынку ставяцца ў пачатку сказа? (Назавіце тры віды). (Працяжнік, шматкроп’е , двукоссе.)

 2. Пералічыце пры дапамозе прыслоўяў  5  дзён тыдня па парадку. (Пазаўчора, учopa, сёння, заўтра, паслязаўтра.)

З. Ці з'яўляюцца аднакаранёвымі  словы гімн, гімназія, гімнаст, гімнасцёрка? (Не  з'яўляюцца.)

4. Што абазначае выраз “шыварат-навыварат”? (3рабіць абы-як.)

5. Што абазначае выраз “ адным махам “ ? (Адразу, зa адзін раз.)

6. Адгадайце загадку: У школьнай сумцы я ляжу, як ты вучышся, скажу. (Дзённік.)

7. Якія літары ў беларускай мове заўсёды пішуцца пад націскам? (О, ё. )

ІІ. Конкурс "Мовазнаўства"

 1. Выпраўце памылкі (5 балаў).

  Неяк група літаратараў наведала рэстаран. Пісьменнік В. Вітка паглядзеў меню і заказаў  “Шэсць порцый арфаграфічных памылак “. У тым меню, якое ён чытаў,  6ыў вялікі выбар памылак, на любы густ. Каб не апынуцца ў смешным становішчы, выкарыстаем  арфаграфічны слоўнік і напішам  меню без памылак.

Меню з памылкамі: рассольнік, кортофельны п'юрэ, вірошчака, вермешэль, вендліна. (Правільна: расольнік, бульбяное пюрэ, верашчака, вермішэль, вяндліна.)

2. Запішыце да рускіх слоў беларускія адпаведнікі (5 балаў).

     Соревнования, хозяйничать, деревня, дебоширить, прекрасный.      (Спаборніцтвы, гаспадарыць, вёска, буяніць (скандаліць), цудоўны.)

 3. Кожны мудрэц на свой абразец.

Пытанне 1. (5 балаў). Якое з двух словазлучэнняў з'яўляецца фразеалагізмам?

Прыходзіць у галаву — прыходзіць у школу;

дровы разгарэліся — спрэчка разгарэлася (вочы  загарэліся);

важная дэталь — важная птушка; 

горкая праўда — горкая мікстура;

прымаць прадукцыю— прымаць удзел;

 выйсці з пакоя — выйсці са становішча;

 збіваць з дрэва — збіваць з толку. (Правільныя адказы nадкрэслены.)  

Пытанне 2. (5 балаў). Заданні (пазлы і крыжаванка) са слайдаў.

ІІ. Конкурс  "Літаратуразнаўства"

1. Фотатэст (5 балаў).

2. Каму з беларускіх пісьменнікаў прысвечаны верш Сяргея Чыгрына?

 (5 балаў).

Вайна—гэта знак бяды,Яе немагчыма забыць.А мёртвым не трэба вады,А мёртвым ужо не баліць.Праз порах і дым вайны,Праз пасткіІ праз вышыніІшлі батальёна сыныІ воўчую зграю крушылі.Абеліскі вітаюць зару,Жураўліныя крыкі ачнуцца…Праз Альпы у БеларусьПрайсці, дажыць і вярнуцца. С.Чыгрын. ”Васілю Быкаву”. (На адказ адкрыць фота В.Быкава). 3. Закончыце радкі з верша. Назавіце аўтара і назву. (5 балаў). Буду ў далёкім краю я нудзіцца, У сэрцы любоў затаіўшы сваю; Кожную ночку...                                                (На адказ адкрыць фота М.Багдановіча). 

ІІІ. Конкурс "Музычны".

Настаўнік прапаноўвае камандам адгадаць песні па музыцы. (Песні "Спадчына", "Купалінка", "Мой родны кут...", "Бывай", "Жураўлі на Палессе ляцяць", "Полька беларуская").

ІV. Конкурс "Народная мудрасць".

 1. Прыказкі.

Усякая птушка сваё …

Усюды добра, а …

Чалавек без Радзімы, што …

Добра працуеш …

Шануй бацьку з маткай, бо …

Кожны кулік …

гняздо бароніць

дома лепей

птушка без крылаў

Радзіму мацуеш

другіх не знойдзеш

сваё балота хваліць

2. Загадкі.  (Гл. дадатак)

Адгадайце беларускія загадкі. Падказка – у тэме 

3. Народныя прыкметы.

Як вы ведаеце народныя прыкметы?

1. Студзень пагодны - год будзе ...  а) галодны; б) халодны; в) плодны;

 г) сумны. 

2. На Грамніцы - ...  а) прайшла большая частка года; б) паўлета;

в) паўвясніцы ; г) паўзіміцы. 

3. У гэты дзень вяртаюцца з выраю птушкі. а) Восьмага сакавіка; б) Каляды; в) Саракі ; г) Вялікдень. 

4. Жывёла, якая пастаянна абвінавачваецца ў парушэнні правілаў дарожнага руху, у розных людскіх непрыемнасцях, незаслужана пакрыўджаная ўсяго толькі з-за колеру ўласнага футра.  а) воўк; б) ліса; в) кот ; г) сабака. 

5. У гэтай птушкі часта пыталіся: "... (назва)-калода, што заўтра будзе: дождж ці пагода?" а) верабей; б) чапля; в) журавель; г) бусел. 

6. Птушка, якую людзі лічаць варажбіткай, чакаюць ад яе абвяшчэння ліміту ўласнага  жыцця. а) баранчык; б) шпак; в) зязюля ; г) грак. 

V.  Адпачынак пад беларускую музыку. (Падборка). Журы падлічвае балы. 

VІ. Падвядзенне вынікаў, узнагарода пераможцаў. 

 

 

 

 

Меню раздела