РусскийБеларускiEnglish

 

 

Главная | Календарь записей | Архив записей | Гостевая книга | Сервисы

 

Контакты | Настаўнікі МА | Нарматыўна-прававыя дакументы | Для вучняў | Метадычная капілка | Кабінеты МА | Беларусы свету | Сям'я

 

 

  

Настаўнікі беларускай мовы і ліатартуры Адамовіч Н.У. і Карпечына Т.В. наведалі культурнае мерапрыемства ў рамках праекта "Беларускія ўік-энды" - кіно па-беларуску", прысвечанае 500-годдзю выдання Францыскам Скарынам кнігі "Псалтыр" і пачатку кнігадрукавання на зямлі ўсходніх славян. Праект прадугледжвае кінапракт фільмаў у беларускім агучванні. Цудоўны фільм "Шторм"быў прысвечаны пачатку кнігадрукавання ў Еўропе. Перад пачаткам мерапрыемства была магчымасць самім надрукаваць ліст на старажытным станку. Атрымалася! Заклікаем абавязкова наведваць "Беларускія ўік-энды"!

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Адамовіч Надзея Уладзіміраўна і вучаніца 10 "А" класа Сяргейчык Сняжана прынялі ўдзел у лірычных чытаннях "Я адной табе належу...", прысвечаных 135-годдзю Янкі Купалы і Якуба Коласа. Вучні школ Ленінскага раёна чыталі вершы Янкі Купалы і Якуба Коласа, уласныя вершы, прысвечаныя славутым песнярам. Сняжана выканала песню "Явар і каліна" на словы Янкі Купалы. Усе былі ў захапленні!

Вучаніца 10 "А" класа Міхайлоўская Арына прыняла ўдзел у цудоўным мерапрыемстве - Купалаўскіх чытаннях, якія былі арганізаваны на базе ДУА "Ліцэй №2 г. Мінска". Арына і сама прэзентавала сваю даследчую работу "Была прычынай тут дзяўчына...": Новае прачытанне п'есы Янкі Купалы "Паўлінка", падрыхтаваную пад кіраўніцтвам настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Адамовіч Надзеі Уладзіміраўны і Марук Наталлі Андрэеўны. За паспяховы ўдзел атрымала сертыфікат удзельніка раённай канферэнцыі "Сучасны погляд на праблематыку ў творчасці Я.Купалы".

 

Меню раздела