РусскийБеларускiEnglish

 

 

Главная | Календарь записей | Архив записей | Гостевая книга | Сервисы

 

Кантакты | Настаўнікі МА | Нарматыўна-прававыя дакументы | Для вучняў | Метадычная капілка | Кабінеты МА | Беларусы свету | Сям'я

 

 

Адамовіч 
Надзея 
Уладзіміраўна
Марук 
Наталля 
Андрэеўна
Карпечына 
Таццяна 
Віктараўна
Яніева 
Аксана
Валянцінаўна

Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі...
Францішак Багушэвіч

... Нялёгкі лёс выпаў беларускай літаратурнай мове. Адна з н айбольш старажытных еўрапейскіх моў, яна, як тая птушка Фенікс, неаднойчы на працягу амаль тысячагадовага шляху даказвала сваю жыццяздольнасць. Руйнаваліся гарады і замкі, ператвараліся ў попел даўнія рукапісы і старадрукі, але беларуская мова – мова мясцовых сялянаў і рамеснікаў, гаворка насельнікаў курных хацін і вайсковай дружыны князя – зноў і зноў прабівалася праз напластаванні эпох і стагоддзяў. І не проста прабівалася, але і з гонарам выконвала дзяржаўныя функцыі ў Вялікім Княстве Літоўскім, Рускім і Жамойцкім, спрыяла развіццю і станаўленню сваёй усходняй суседкі – рускай мовы...
     Народ і мову нельга ўявіць адно без аднога. Калі грамадства параўнаць з жывым арганізмам, то мову можна назваць нервовай сістэмай, якая наладжвае ў арганізме сувязі паміж яго клеткамі. Але мова – гэта не толькі сродак, з дапамогай якога людзі наладжваюць сувязі, абменьваюцца інфармацыяй, яна – своеасаблівае люстэрка жыцця і працы народа, яго грамадскага і культурнага развіцця. Мова адлюстроўвае жыццёвы вопыт народа, асаблівасці яго мыслення і псіхікі, маральна-этычныя і эстытычныя формы.
     Ад пакалення да пакалення беларускі народ замацоўваў ў слове сваё бачанне свету, свой вопыт яго пазнання, ад эпохі да эпохі ён выпрацоўваў разнастайныя сродкі для перадачы думак, пачуццяў. Прыродныя ўмовы і геаграфія краіны, узровень народнай гаспадаркі і кантакты з іншымі народамі, характар грамадскай думкі, культуры, мастацтва – усе вялікія і малыя асаблівасці жыцця нашага народа адлюстраваліся ў мове.
     Моўная культура беларускага народа надзвычай багатая і самабытная. Яна ўвасоблена ў поўных чароўнага хараства песнях. У афарбаваных міфічнасцю легендах, паданнях і дасціпных, мудрых прыказках, у адмысловых загадках і магічна-таямнічых замовах, у  трапных выслоўях і дасканалых па форме і мастацкіх якасцях казках, у творах мастацкай, навуковай літаратуры і г.д. Гэтыя моўныя скарбы раскрываюць нам гісторыю народа, сведчаць пра яго сацыяльны інтэлект, далучаюць нас да маральных, эстэтычных каштоўнасцей, стовараных народам за стагоддзі, дапамагаюць зразумець яго філасофію, мастацкія вобразы, авалодаць сакрэтамі яго моватворчай дзейнасі. Захоўваючы духоўную спадчыну народа, замацоўваючы ў слове ўсе тое, што прынята называць культурай, мова яднае нашчадкаў і продкаў, звязвае мінулае з сучасным і будучым.
Шануйце родную мову!

ИНФОРМАЦИЯ О РАБОТЕ

 учителей по учебному предмету «Беларуская мова і літаратура»

у 2018/2019 навучальным годзе

ГУО «Средняя школа № 55 г. Минска

ФИО

предмет

пед

стаж

Квалифик. категория

Тема самообразования

Награды, грамоты, премии, гранты

Адамовіч

Надзея

Уладзіміраўна

беларуская мова і літаратура

26

выш.

“Фарміраванне і развіццё даследчыцкіх уменняў і навыкаў вучняў з дапамогай ІКТ у працэсе вывучэння духоўнай і культурнай спадчыны беларусаў”

Ганаровая грамата

ўпраўлення адукацыі

адміністрацыі

Ленінскага раёна.2007г.,

Ганаровая грамата Мінгарвыканкама, 2012 г.

Карпечына

Таццяна

Віктараўна

беларуская мова і літаратура

30

выш.

“Развіццё даследчай кампетэнцыі вучняў шляхам выкарыстання праектнай тэхналогіі пры вывучэнні прадмета  "Беларуская літаратура"

Ганаровая грамата

ўпраўлення адукацыі

адміністрацыі

Ленінскага раёна. 2008 г.

Марук

Наталля

Андрэеўна

беларуская мова і літаратура

40

выш.

“Развіццё літаратурна-творчых здольнасцей вучняў сродкамі вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”

Ганаровая грамата

ўпраўлення адукацыі

адміністрацыі

Ленінскага раёна. 2007 г.,

Ганаровая грамата Мінгарвыканкама, 2012 г.

Яніева

Аксана

Валянцінаўна

беларуская мова і літаратура

23

1

“Актывізацыя пазнавальнай дзейнасці вучняў сродкамі вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”

Ганаровая грамата

ўпраўлення адукацыі

адміністрацыі

Ленінскага раёна. 2009 г.

У настаўнікаў агульная тэма па самаадукацыі: “Актывізацыя пазнавальнай дзейнасці вучняў сродкамі вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і  “Беларуская літаратура”

Сэртыфікація

  • Настаўнік Адамовіч Н.У. з'яўляецца сертыфіцыраваным карыстальнікам інфармацыйных тэхналогій у адукацыі ў катэгорыі "Вучэбна-выхаваўчая праца" ( сертыфікат 03.11.2010 г.).
  • Настаўнік Яніева А.В. з'яўляецца сертыфіцыраваным карыстальнікам інфармацыйных тэхналогій у адукацыі ў катэгорыі "Вучэбна-выхаваўчая праца" ( сертыфікат 03.11.2010 г.).

Дасягненні

  •  Настаўнік Адамовіч Надзея Уладзіміраўна ў 2013/2014 н.г падрыхтавала вучняў 10 “А” і “Б” класаў Бачарова Івана, Папову Дар’ю і Бучацкую Вераніку для выступлення на раённай навукова-практычнай канферэнцыі сярод вучняў з працай “Чароўная Дама ці рыцар у спадніцы?: Вобраз жанчыны ў творчасці Людмілы Рублеўскай” на секцыі беларускай філалогіі (літаратуразнаўства). Сярод удзельнікаў – школ раёна –  занялі другое месца. Прынялі ўдзел у гарадскім этапе канферэнцыі.
  • Настаўнікі Карпечына Таццяна Віктараўна і Марук Наталля Андрэеўна падрыхтавалі вучаніц 9 “В” класа Кукула Таццяну і 10 “А” класа Дзетліковіч Анастасію для выступлення на раённай навукова-практычнай канферэнцыі сярод вучняў з працай “Радзімныя карані ў творчасці Уладзіміра Ліпскага” на секцыі беларускай філалогіі (літаратуразнаўства). Сярод удзельнікаў – школ раёна –  занялі другое месца. Прынялі ўдзел у гарадскім этапе канферэнцыі. Падчас працы над работай настаўнікамі былі арганізаваны творчыя сустрэчы з Уладзімірам Ліпскім. Сумесна з пісьменнікам былі арганізаваны класныя гадзіны ў пачатковых класах “Часопіс “Вясёлка – у кожны дом”.
  • Клебановіч Дар'я (11 "Б" клас) - Дыплом III ступені па вучэбных прадметах "Беларуская мова" і "Беларуская літаратура". Настаўнік - Адамовіч Надзея Уладзіміраўна, ў 2018/2019 н.г 

ПОЛЕЗНЫЕ ССЫЛКИ:

 

Меню раздела