22 мая 2017 года адбылося адкрыццё ХХІІІ Міжнародных Кірыла-Мефоджзіеўскіх чытанняў, аб'яднаных тэмай "Рэлігія і пісьменства як фактары фарміравання славянскай культуры".
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Надзея Уладзіміраўна Адамовіч прыняла ўдзел у гэтым урачыстым мерапрыемстве. Цікава было прысутнічаць на першым пленарным пасяджэнні. Асабліва запамінальным быў даклад "Францыск Скарына - славуты і невядомы", з якім выступіў прафесар Мінскай духоўнай акадэміі пратаіерэй Сергій Гардун.
Цікавай была і выстава галаграм, прадстаўленая студэнтамі і выкладчыкамі БДУ.